У Беларусь выконваюць палёты сем расейскіх авіякампаній па розных напрамках



У адпаведнасці з Пагадненнем аб паветраных стасунках паміж краінамі няма абмежаванняў ні па напрамках, ні па частотах (выключэнне складае маршрут Менск — Масква, для яго прадугледжаны 63 рэйсы ў тыдзень для кожнага боку).

Варта адзначыць, што да пандэміі толькі дзве расейскія авіякампаніі выконвалі палёты ў Беларусь («Аэрафлот» і ЮТэйр) па маршруце Масква — Менск. У цяперашні час у краіну выконваюць палёты сем расейскіх авіякампаній па розных напрамках.

Таксама акрамя ўжо існуючых напрамкаў расейскім авіякампаніям Расавіяцыяй выдадзены прызначэнні на выкананне палётаў па наступных напрамках: Петразаводск — Менск, Мурманск — Менск, Краснаярск — Менск, Астрахань — Менск, Казань — Менск, Новасібірск — Менск, Ніжні Ноўгарад — Гомель, Калінінград — Гомель, Масква — Гомель, Масква — Гародня, Калінінград — Гародня.

Дэпартамент па авіяцыі спадзяецца, што расейскія авіякампаніі скарыстаюцца выдадзенымі ім прызначэннямі і пачнуць выкананне рэйсаў у аэрапорты краіны.

Адначасова з гэтым авіяцыйныя ўлады Беларусі сумесна з ААТ «Авіякампанія «Белавія» праводзяць работу па павелічэнні частот па існуючых напрамках і адкрыцці новых напрамкаў у аэрапорты Расеі з мэтай пашырэння маршрутнай сеткі авіякампаніі.

zviazda.by