У Беларусі масава штрафуюць перавозчыкаў на фурах з еўрапейскімі нумарамі
У Беларусі масава штрафуюць перавозчыкаў на фурах з еўрапейскімі нумарамі, якія не выконваюць патрабаванне аб пакупцы на АЗС паліва па завышаных цэнах.

Мытнікі яшчэ летась паабяцалі адсочваць выкананне гэтага правіла, а за парушэнне караць, піша zerkalo.io. Сваё слова яны стрымалі: суды канвеерам выносяць пастановы, складзеныя нібы пад капірку, аб штрафах за „няправільную” запраўку грузавікоў з ЕЗ.
Нагадаем, у траўні мінулага года для фур з нумарамі ЕЗ увялі новаўвядзенне: на тэрыторыі Беларусі яны могуць запраўляцца толькі на пэўных АЗС і спецыяльным відам дызельнага паліва, цана на якую вышэйшая, чым для астатніх кіроўцаў. Прычым альтэрнатывы для кіроўцаў велікагрузаў на еўрапейскіх нумарах не плануецца.
