У Беларусі набывае папулярнасць прамысловы турызм



Міністэрства спорта і турызма ўстанавіла пералік відаў турызму, якія развіваюцца ў краіне, і вызначыла іх характарыстыкі. Асобкам вылучаны тры напрамкі, якія пачалі карыстацца попытам у вандроўнікаў і на якія плануюць зрабіць ухіл у наступным годзе – гэта экалагічны, рэлігійны і прамысловы адпачынак.

Краязнаўца з Пінску гаворыць, што ў апошнія гады айчынныя падарожнікі актыўна замаўляюць экскурсіі на прадпрыемствы:  

-У апошні час з развіццём турызму і розных экскурсійных праграм і праектаў многія заўважаюць, што ў нашых грамадзян выклікае цікавасць сама вытворчасць. У вялікіх гарадах існуюць адмысловыя экскурсіі на вытворчасць. Тым больш, калі гэта старая вытворчасць, дзе захоўваюцца старыя станкі.

Суразмоўца дадае, што пры жаданні чыноўнікаў развіваць прамысловы турызм робяцца парадаксальныя рэчы. Гэта закрыццё старых вытворчасцяў з багатай гісторыяй. Так у Пінску ліквідавалі запалкавую фабрыку, на якую штогод хацелі трапіць сотні турыстаў.

Беларускае Радыё Рацыя