У Беларусі пачынаецца „арктычнае ўварванне”
Сіноптыкі расказалі аб надвор’і на наступны тыдзень.
На адыходзячым тыдні ў Беларусі было цяплей, чым у сярэднім у мінулыя гады, і жыхарам магло здацца, што да зімы яшчэ далёка. Але гэта не так, распавёў у эфіры „Метэагіда” на дзяржканале АНТ Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, ужо ў пачатку наступнага тыдня „на змену атлантычнаму цяплу прыйдзе арктычнае ўварванне”. І ў краіне пачнуцца дажджы з мокрым снегам, туманы і галалёдзіца.
Ужо на пачатку тыдня пахаладае – беларусы адчуюць уплыў халодных антыцыклонаў і атмасферных франтоў, будзе вільготнасць да 80-90% і месцамі па раніцах – слабыя туманы з бачнасцю да аднаго кіламетра.
Беларускае Радыё Рацыя