У Беларусі пачынаюць выдаваць ID-карты і біяметрычныя пашпарты



З першага верасня ў Беларусі пачынаюць выдаваць ID-карты і біяметрычныя пашпарты.

У дакументах новага абразца ўбудаваная мікрасхема, якая ўтрымлівае фота, адбіткі пальцаў рук і іншыя персанальныя дадзеныя. ID-карта будзе выкарыстоўвацца для пацвярджэння асобы ўнутры краіны. Яе можа атрымаць у падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі, або за межамі краіны ў дыпламатычных пляцоўках Беларусі. Кошт – 1,5 базавыя (43,5 рублі). Разам з картай мы атрымаем пін-код для карыстання электронным подпісам.

Калі вы плануеце выезды за мяжу, то пасля ID-карты, або разам з ёй, трэба вырабіць біяметрычны пашпарт. Кошт яго – 58 рублёў.

Пакуль гэтыя дакументы не абавязковыя.