У Беларусі свабодна наведваць лес можна толькі ў Віцебскай вобласці
Міністэрства лясной гаспадаркі абнавіла карту забарон на наведванне лясоў з-за спякотнага надвор’я. Абмежаванняў няма толькі ў Віцебскай вобласці.
Па дадзеных на 20 жніўня, забароны і абмежаванні дзейнічаюць у 82 раёнах краіны. Бесперашкодна хадзіць у лес можна толькі ва ўсіх раёнах Віцебшчыны, а таксама на тэрыторыю большасці раёнаў Магілёўскай вобласці.
Поўная забарона вызначана для 24 раёнаў, на карце яны выдзелены чырвоным колерам. Пераважна гэта тэрыторыі Менскай і Гомельскай абласцей. У яшчэ 58 раёнах, якія выдзелены жоўтым, уведзены абмежаванні.