У Беларусі за суткі ў лясах згубіліся 12 чалавек



7 ліпеня ў 14:56 выратавальнікам паступіла інфармацыя пра зніклых у лесе каля вёскі Усакіна Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці чатырох жанчын (1987, 1982, 1990 і 1999 гадоў нараджэння), мужчыну 1999-га і дзіцяці 2005 года нараджэння. У 19:15 работнікі МНС выратавалі зніклых. У медыцынскай дапамозе тыя не мелі патрэбы.

У гэты ж дзень у 16:07 стала вядома пра зніклых у лесе каля гарадскога пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці двух жанчын (1955 і 1979 гадоў нараджэння) і двух дзецях (2007 і 2011 гадоў нараджэння). У 17:06 яны былі знойдзены.

У 21:23 паступіла паведамленне аб зніклым у лесе каля вёскі Палац Вілейскага раёна Менскай вобласці мужчыне 1954 года нараджэння. Зніклы не выяўлены, пошукі будуць працягнуты сёння.

У 22:05 выратавальнікам паведамілі аб зніклай у лесе каля вёскі Залессе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці жанчыне 1967 года нараджэння. У 23:11 работнікі МНС яе выратавалі. У медыцынскай дапамозе жанчына не мела патрэбу.