У Беларусі знята забарона на наведванне лясоў
Забарону на наведванне лясоў знялі на ўсёй тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Звязда» са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забарон на наведванне лясоў — забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лесу.
