У беларускіх дальнабойнікаў з’явіліся праблемы і на літоўскай мяжы
Літва ўвяла праверку грузавікоў, не зарэгістраваных у Шэнгенскай зоне, на польска-літоўскай мяжы, паведамляе svaboda.org.

У ноч на нядзелю 26 лютага на літоўска-польскай мяжы, на месцы былога памежнага пункту Кальварыя, пачалі правяраць дазволы на паездкі ў кіроўцаў грузавікоў, якія не зарэгістраваныя ў Шэнгене, паведамляе Літоўскае ўпраўленне бяспекі на транспарце.
Кантроль вядуць супрацоўнікі адміністрацыі бяспекі транспарту, дарожная паліцыя, памежнікі і мытня Літвы.
«Правяраюць наяўнасць у кіроўцаў машын, зарэгістраваных у трэціх краінах, дазволу на праезд праз Літву. Пры адсутнасці неабходных дакументаў яны ісці праз Літву не змогуць», — паведаміла ўпраўленне бяспекі на транспарце Літвы.
Як доўга будзе дзейнічаць праверка, залежыць ад развіцця сітуацыі, адзначаюць у Літве.
