У Белавежскай пушчы падлічылі колькасць зубрoў
У Белавежскай пушчы палічылі колькасць зуборў. Дзеля гэтага спецыялісты ў снежні-лютым бягучага года выкарыстоўвалі візуальную методыку падліку з дапамогай дыстанцыйных аптычных сродкаў назіранняў, а таксама метад фатаграфавання ў наземных умовах і з квадракоптара.

Па стане на 1 студзеня 2022 года ў Белавежскай пушчы ўлічана 703 зубры, што на 28 асобін больш на гэты перыяд, чым у мінулым 2021-м, паведамляе npbp.by.
У папуляцыі зубра на працягу мінулага года нарадзілася 78 цялятаў, з якіх да канца года выжыла 77 (11%). Дарослых самцоў (старэйшыя за 3,5 гадоў) ўлічана 117 (16,6%), дарослых самак — 402 (57,2%), маладняку (1,5-3,5 года) — 107 (15,2%).
У польскай частцы Белавежскай пушчы – 779 асобін зуброў, з іх цялятаў – 107 асобін.
Як і ў мінулыя гады, зубры насялялі ў 5 асноўных тэрытарыяльных групоўках: паўночнай (57 ас.), паўночна-усходняй (150 ас.), цэнтральнай (67 ас.), паўднёвай (334 ас.) і паўднёва-заходняй (89 ас.). Акрамя таго, 6 зуброў знаходзіліся ў экскурсійных вальерах.
