У „Белавіі” высокі міжнародны рэйтынг пунктуальнасці
Авіякампанія „Белавія” і нацыянальны аэрапорт Мінск атрымалі найвышэйшую адзнаку — 5 зорак — у рэйтынгу пунктуальнасці авіякампаній і аэрапортаў па кастрычніцкай версіі брытанскага аналітычнага агенцтва OAG.
Паводле інфармацыі агенцтва, „Белавія” заняла 12-е месца сярод больш чым 100 авіякампаній, якія трапілі ў рэйтынг. Паказчык яе пунктуальнасці — 87,2%. Па гэтым жа паказчыку нацыянальны аэрапорт Мінск заняў 9-ы радок рэйтынгу (89,5%).
Усяго па пяць зорак набралі 14 авіякампаній і 49 аэрапортаў.
Сярод авіякампаній самай пунктуальнай апынулася паўднёваафрыканская Safair. У тэрмін яна выканала 94,9% пералётаў. На другім радку іспанскі авіяперавозчык Binter Canarias (91,1%), на трэцяй — нямецкая TUIfly (90,4%). З краін-суседзяў больш пунктуальнай за „Белавія” апынулася толькі латвійская авіякампанія Air Baltic Corporation з паказчыкам 89,9%.
У рэйтынгу аэрапортаў Мінск-2 апынуўся больш пунктуальным за польскіх суседзяў — аэрапортаў Познані, Вроцлава і Гданьска. Першую і другую радкі рэйтынгу займаюць японскія аэрапорты Tokushima з паказчыкам дакладнасці 92,8% і Kochi (91,5%). Трэцяе месца ў амерыканскага аэрапорта Hilo (90,3%).
Па правілах аналітычнага агенцтва, для таго, каб патрапіць у прэстыжны сусветны рэйтынг, авіякампанія павінна выконваць штомесяц не менш як 600 пералётаў. Пры гэтым OAG павінна атрымаць звесткі пра 80% запланаваных рэйсаў за апошнія 12 месяцаў. Палёт лічыцца выкананым у тэрмін, калі затрымка вылету або прылёту склала не больш за 15 хвілін заяўленага раскладам часу.
Агенцтва OAG публікуе рэйтынг два разы на год — у красавіку і ў кастрычніку. Кампанія мае інфармацыю аб раскладзе 900 авіякампаній і больш чым 4 тыс. аэрапортаў свету.
belapan.by