У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях уведзены рэжым абмежавання на наведванне лясоў



У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях уведзены рэжым абмежавання на наведванне лясоў. Гэта абумоўлена рэзкім павелічэннем прыродных пажараў у краіне.

Ратавальнік Ігар Кавалёў адзначае, што зараз самае галоўнае грамадзянам не выпальваць сухую расліннасць. За гэта прадугледжаны вялікі штраф:

-За падобныя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць да 40 базавых велічынь штрафу. Трэба задумацца і выконваць элементарныя правілы, засцерагчы сябе, засцерагчы сваіх суседзяў, блізкіх, і ўсё будзе ў нас добра.

Суразмоўца дадае, што акрамя штрафу будзе яшчэ налічаная і кампенсацыя за нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю, а гэта можа быць некалькі тысячаў рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя