У Берасці бракуе інфраструктуры для прыёму замежных гасцей



МінісМіністэрства ўнутраных спраў сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг рэалізавалі магчымасць электроннай рэгістрацыі замежных грамадзян, якія часова наведваюць Беларусь. тэрства ўнутраных спраў сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг рэалізавалі магчымасць электроннай рэгістрацыі замежных грамадзян, якія часова наведваюць Беларусь. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт МУС Беларусі. “Раней, такой мажлівасці не было, і таму гэта ініцыятыва МУС станоўчая, бо яна пазбаўляе замежнікаў ад лішніх бюракратычных працэдураў пры наведванні Беларусі. Аднак варта было б не толькі спрашчаць працэдуры, але і дбаць аб развіцці неабходнай інфраструктуры для прыёму гасцей”, – лічыць кіраўнік берасцейскага агенцтва “Propus” Яўген Скрабутан:

– Горад пакуль што абсалютна не падрыхтаваны да сустрэчы, прынамсі, палякаў, таму што няма ні ўказальнікаў па-польску, няма ні дапаможнікаў, няма меню па-польску. Толькі ў адной кавярні афіцыянт спрабаваў размаўляць па-польску, але гэтага, на жаль, мала. Таму, я думаю, тут яшчэ шмат трэба працаваць для таго, каб нашыя блізкія суседзі адчувалі ў нашым горадзе сябе камфортна.

Таксама замежнік, які часова прыехаў у Беларусь, пазбаўляецца сплаты пошліны, калі рэгіструецца электронна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.