У Берасці дырэктар фірмы выдаваў падробленыя дакументы для выезду за мяжу



У Берасці дырэктар фірмы выдаваў падробленыя камандзіровачныя дакументы для выезду за мяжу. Аператыўнікі высветлілі, што з кастрычніка 2021 года 38-гадовы мужчына за ўзнагароджанне “адпраўляў у камандзіроўку” ахвотных. Падробленыя дакументы былі неабходныя для спрашчэння перасячэння мяжы ў сувязі з існуючымі “антыкавіднымі” абмежаваннямі.  

Паслугамі прадпрымальніка скарысталіся восем чалавек. Уладальнікі такіх камандзіровачных дакументаў вызваляліся ад неабходнасці захоўвання рэжыму самаізаляцыі, а таксама маглі перасякаць мяжу без ПЦР-тэста. Камандзіровачныя пасведчанні выдаваліся ў тым ліку і асобам, якія не мелі працоўных адносін з фірмай. За свае паслугі мужчына атрымліваў з кожнага кліента каля дзесяці даляраў, паведамляе прэс-служба МУС.

Беларускае Радыё Рацыя