У Бразіліі праходзіць выстава „Беларусь: У дэмакратыі жаночы твар”



У нашым эфіры пабывала Вольга Алежка-Лесава, арганізатарка выставы ў Бразіліі пад назвай „Беларусь: У дэмакратыі жаночы твар”.

РР: Пра што Вы думалі, калі рыхтаваліся да гэтай выставы, якія ставілі перад сабой мэты?

– Насамрэч дыяспара ў Бразіліі не вельмі вялікая – мы вельмі далёка ад Еўропы, ад Беларусі. Але яна вельмі актыўная. І калі пачалася сітуацыя ў мінулым жніўні, дыяспара вельмі добра аб’ядналася, і мы пачалі рэалізоўваць некаторыя праэкты. Нам вельмі хацелася неяк падтрымаць беларусаў, і таксама данесці сітуацыю, якая мае месца ў Беларусі, для бразільцаў. У Бразіліі мала што ведаюць пра Беларусь, шмат хто не ведае, што такая краіна існуе. Таму мы спалучылі некалькі элементаў, каб працаваць разам, бо тое што адбываецца, асабліва роля жанчын у пратэстах – гэта вельмі цікава, нам падалося, што гэтая тэма можа спадабацца бразільцам. 

РР: Якую ролю займаюць жанчыны ў Бразіліі ў палітыцы? Жанчыны ў палітыцы гэта для іх норма?

– Мне падаецца, што тут роля жанчын вельмі моцная, і для іх гэта нармальна, што прэзідэнтам можа быць жанчына, шмат палітыкаў тут жанчыны. І гэта шмат чаго дае да зразумення бразільцам, калі мы паказваем ролю жанчыны, і адвагу жанчын у беларускіх пратэстах. Таксама мне падаецца, што бразільцы могуць вельмі добра зразумець гэтую сітуацыю. Але вядома, у іх працэсы такія як фемінізм таксама ёсць. Тут не тое, што жанчыны ўжо ўсяго дасягнулі. 

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя