У чарзе на выезд з Беларусі ў ЕЗ сабралася больш за 1,1 тыс. фур
На мяжы Беларусі з Еўразвяза, па дадзеных на 8.00 28 чэрвеня, выезду чакаюць больш за 1,1 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпагранкамітэта.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгараўшчына» сабралася больш за 90 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 10.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакае больш за 50 велікагрузаў, «Катлоўка» — больш за 80, «Каменны Лог» — больш за 260, «Беняконі» — звыш 260, «Прывалка» — больш за 250.
На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабралася больш за 80 фур, «Бераставіца» — больш за 40, «Казловічы» — больш за 60.