У чарзе на выезд з Беларусі ў ЕЗ сабралася больш за 850 фур
На мяжы Беларусі з Еўразвязам, па дадзеных на 8.00 8 ліпеня, выезду чакае больш за 850 фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпагранкамітэта.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгараўшчына» сабралася больш за 30 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 90.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакае больш за 100 велікагрузаў, «Катлоўка» — 20, «Каменны Лог» — больш за 300, «Беняконі» — звыш 210, «Прывалка» — больш за 100.
На польскім напрамку ў дадзены момант чэргі адсутнічаюць.