У Чэхіі 4000 новых выпадкаў каронавіруса штодзень



Чатыры тысячы новых выпадкаў кожны дзень, ужо адкрытыя рэстарацыі, але абавязковыя маскі і сацыяльная дыстанцыя. Так пачынаецца другая хваля каронавіруснай інфекцыі ў Чэхіі.

Цяпер значна менш панікі, менш увагі надаецца стэрыльнай чысціні прадуктаў харчавання, а тэма COVID-19 паступова адыходзіць з першага плана, распавёў беларус Улад Сцяпанаў:

– Чатыры тысячы з нечым на сённяшні дзень. Гэта тое самае, што было  два месяцы таму, на пачатку кастрычніка. Мы даскочылі да 16 тысяч, у нас тады было недзе напрыканцы кастрычніка, пачатку лістапада. Адматаліся на чатыры тысячы, вось такая зараз сітуацыя.

Улад Сцяпанаў звярнуў увагу, што ў Чэхіі зараз вельмі чакаюць з’яўлення першай вакцыны. У грамадстве ў асноўным адносна такога пытання пануе пазітыўны настрой.

Беларускае Радыё Рацыя