У Чэхіі адмянілі шэраг абмежаванняў (абноўлена)



Урад Чэхіі вырашыў аслабіць некаторыя абмежаванні, уведзеныя для барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса.

З аўторка грамадзянам зноў дазволяць займацца некантактным відамі спорту, напрыклад бегам і тэнісам.

„Урад вырашыў, што з аўторка будуць дазволеныя заняткі спортам і адкрытыя спартыўныя пляцоўкі. Гэта не калектыўныя віды спорту, а індывідуальныя”, – заявіў віцэ-прэм’ер Карэл Гавлічэк, дадаўшы, што заняткі ў закрытых спартыўных залах забароненыя.

Урад таксама вырашыў з чацвярга адкрыць крамы будаўнічых матэрыялаў, тэхнікі, продажу тавараў для розных хобі і сэрвісы рамонту ровараў. Але ўсе павінны прытрымлівацца строгіх гігіенічных правілаў.

У той жа час, захоўваецца забарона выходзіць на вуліцу, калі няма выразнай прычыны для гэтага – галоўным чынам выхад у краму, на працу або аказанне дапамогі сваякам.

Таксама неабходна насіць маску ў грамадскіх месцах і не збірацца ў групы больш за два чалавек, калі яны не з’яўляюцца членамі сям’і.

7 красавіка парламент Чэхіі павінен вырашыць, на колькі працягваць тэрмін надзвычайнага становішча – на 14 або 30 дзён. Кіраўнік МУС Чэхіі Ян Гамачак напярэдадні выступіў за даўжэйшы працяг, але ёсць вялікая верагоднасць, што будзе прынята рашэнне аб падаўжэнні да 11 траўня.

pravda.com.ua

***

Пра гэта заявіў міністр здароўя краіны Адам Войцех. Калі сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 не пагоршыцца, то ў краіне адчыняць будаўнічыя і папяровыя крамы, а таксама некаторыя невялікія спартовыя аб’екты.

Паводле апошніх звестак у краіне налічваецца 4587 выпадкаў захворвання на COVID-19, з чаго 78 чалавек памерла, а 121 – вызадаравеў. Тым не менш, у краіне гучаць ідэі ўласна аб паслабленні абмежаванняў, распавядае студэнтка Заходнечэскага ўніверсітэту ў Плзні Кацярына Парыжаская:

– У Чэхіі з’явілася петыцыя за тое, каб меры каранціна палегчылі, таму што кажуць, маўляў, ад каронавіруса не ўсе памруць, а вось ад голаду могуць і ўсе. Просяць, каб не адмянялі каранцін, але прынамсі падумалі, як яго спрасціць, каб у крамах былі акенцы, праз якія можа было б выдаваць тавары.

Каранцін у Чэхіі дзейнічае да 11 траўня.

Цалкам размова:

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя