У Эйндховэне прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі



У нядзелю, 13 снежня, у Эйндховэне прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.

Беларусы прыбылі сюды з розных гарадоў Нідэрландаў, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі рэжыму і беларусамі, якія змагаюцца за свабоду ў самых цяжкіх умовах прыгнёту, катаванняў і пераследу.

Беларусы Нідэрландаў ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, раздалі ўлёткі і распавялі галандцам аб прававым і палітычным крызісе ў Беларусі.