У Ерусаліме зноў адчыняюць Храм Гроба Гасподняга



У нядзелю, 24 траўня, у Ерусаліме пасля змушанага двухмесяцавага перапынку, звязанага з пандэміяй каронавіруса, зноў адчыняецца Храм Гроба Гасподняга.

Адначасна знаходзіцца ў храме змогуць не больш 50 чалавек. У межах супрацьвірусных мер, ім патрэбна будзе мець абарончую маску і захоўваць дыстанцыю 2 метры адзін ад аднаго.

Паломнікам і прыхаджанам рэкамендуюць не цалаваць святыні і не датыкацца да іх.

Храм Гроба Гасподня быў зачынены для вернікаў у сакавіку ў межах жорсткіх мераў па змаганні з каронавірусам, якія ўвёў урад Ізраілю.

Беларускае Радыё Рацыя