У еўрапейскіх краінах пачынаецца самая вялікая спёка
У еўрапейскіх краінах на ўзбярэжжы Міжземнага мора пачынаецца самая вялікая спёка.

Пра гэта паведамляе ВВС. Хваля спёкі, якую празвалі «Цэрберам», накрые часткі Іспаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Харватыі і Турцыі. Тэмпература паветра чакана перавысіць 40°C, а ў Італіі месцамі дапускаюць нават 48.8°C. Для дзесяці італьянскіх гарадоў, уключаючы Рым і Фларэнцыю, праз спёку абвясцілі чырвонае папярэджанне.
Тэмпературным максімумам для Еўропы застаецца паказчык 48.8°C, які зарэгістравалі ў жніўні 2021 года каля горада Сіракузы на італьянскай Сіцыліі.
Паводле ацэнак спецыялістаў, падчас рэкордна гарачага для Еўропы лета мінулага года з-за спёкі загінулі больш за 61 тысячу чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
