У Еўразвязе змяняюць тэрмін дзеяння сертыфікатаў аб вакцынацыі
З 1 лютага тэрмін дзеяння ў Еўразвязе сертыфікатаў COVID-19, выдадзеных пасля поўнага цыклу вакцынацыі па базавай схеме, будзе скарочаны да 9 месяцаў. Цяпер ён складае адзін год.
Змены тычацца таксама скарачэння тэрміну дзеяння сертыфікатаў UCC, выдадзеных прывітай асобе пасля прыняцця бустэрнaй дозы.
Беларускае Радыё Рацыя
