У Еўропе адмяняюць турыстычныя зборы
Некаторыя еўрапейскія краіны адмянілі турыстычныя зборы з-за каронавіруса. Так яны плануюць аднавіць плыні турыстаў пасля адмены абмежаванняў і адкрыцця межаў.
У Венецыі перанеслі ўвядзенне падатку на ўезд на 2021 год (ён павінен быў з’явіцца да гэтага летняга сезона).
Улады Барселоны прыпынілі збор турыстычнага падатку да верасня, хоць у пачатку 2020-га яго стаўкі ўзняліся.
У Партугаліі адмянілі турыстычны збор за наведванне курорта Алгарве. На які час, пакуль невядома.
Французскія ўлады прыпынілі збор часткі падаткаў і плацяжоў, якія дадаюцца пры набыванні авіябілетаў. У тым ліку, экалагічны падатак.
У Харватыі турыстычны збор адмянілі на 3 месяцы. Ёсць верагоднасць, што пазней яго перанясуць яшчэ на 3 месяцы наперад.
Падатак на пражыванне ў Турцыі, які павінен быў з’явіцца з 1 красавіка 2020-га, адклалі да 1 студзеня 2021 года. З такой жа прапановай выступілі гатэльеры Грэцыі. Паводле ацэнкі Саюза турыстычных прадпрыемстваў краіны (SETE), гэта рашэнне сапраўды могуць прыняць.
Паводле travel34