У Францыі выяўлены новы варыянт каронавірусу
Раней невядомы варыянт SARS-CoV-2 выявілі ў вандроўніка, які вярнуўся з Камеруна ў Францыю. Вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе.
Новы варыянт каронавірусу атрымаў часовае абазначэнне B. 1.640.2, яго адкрыццё прыпісваецца навукоўцам Міжземнаморскага інстытута інфекцыйных захворванняў у Марсэлі. У папярэднім даследаванні, якое яшчэ павінна прайсці экспертную ацэнку, гаворыцца, што ў новым варыянце выяўлена 46 мутацый.
Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя з лістапада ўважліва адсочвае новы штам COVID-19 B.1.640.2, пра які раней паведамлялі навукоўцы з Францыі, заявіў журналістам на брыфінгу эксперт СААЗ Абдзі Махамуд.
Паводле яго слоў, СААЗ працягне адсочваць развіццё дадзенага варыянту, у тым ліку яго магчымае распаўсюджванне ў іншых еўрапейскіх краінах.
Не выключана, што гэты варыянт можа быць заразней папярэдніх. Пакуль, аднак, пра яго вядома мала, вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе.