У Гаазе прайшла акцыя #ЯВыходжу
У Гаазе 15 лістапада прайшла акцыя # ЯВыходжу, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.
Беларусы прыйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, жорстка забітага карнікамі, пад вокны амбасады Беларусі ў Гаазе. Удзельнікі акцыі прынеслі з сабой кветкі, лампадкі, плакаты, фатаграфіі Рамана і іншых бязвінных ахвяр крывавага рэжыму. У салідарнасць з усімі беларусамі па ўсім свеце, яны выказваюць свае шчырыя спачуванні сям’і Рамана, а таксама заклікаюць да адказу акупацыйную ўладу крывавага рэжыму.