У Гародні дэмантавалі вулічныя паказальнікі з лацінкай
17 гадоў таму
У Гародні дэмантавалі вулічныя паказальнікі з лацінкай. Актыўнае змаганне з ужываннем лацінкі ў Беларусі пачалося ў жніўні 2022 года.

Сёлета ў красавіку была прынята пастанова „Аб перадачы назваў геаграфічных аб’ектаў з беларускай і расейскай моваў на іншыя мовы”. Пасля гэтага лацінка стала знікаць з прыпынкаў у Менску, а таксама з шыльдаў у метро. Днямі паказальнікі з лацінкай пачалі знікаць у Гародні.

Улады паставілі задачу цалкам прыбраць лацінку з дарожных знакаў і паказальнікаў у Беларусі да канца 2023 года.
