У Гародні мост праз Нёман рыхтуюць да адкрыцця трэці раз



Чацвёрты ў Гародні мост праз Нёман рыхтуюць да адкрыцця трэці раз. Гэта можа адбыцца ўжо 31 ліпеня або 1 жніўня: рамонтныя працы пасля апошняй залевы плануюць завяршыць за два тыдні.

Спецыялісты абяцаюць аднавіць размыты моцным дажджом  мост за 7−8 дзён, расказалі на «Беларусь 4». На наладжванне ліўнёўкі можа спатрэбіцца больш часу, але не больш за два тыдні. За гэты час збіраюцца падрыхтаваць новае ўрачыстае адкрыццё з канцэртнай праграмай.

Усходні мост прайшоў неабходныя выпрабаванні і гатовы да эксплуатацыі, але рух па ім пакуль не адкрыюць. Зараз на мосце працуе спецтэхніка, вядуцца аднаўленчыя працы.