У Гародні на браму Старога Замку ўсталявалі шпіль
На купал уязной брамы Старога Замку ў Гародні 17 сакавіка 2020 году ўсталявалі шпіль. Купал над уязной брамай быў адным з спрэчных момантаў рэканструкцыі Старога Замку, ён быў усталяваны пасля абмеркавання беларускіх рэканструктараў з польскімі калегамі.
Цяперашняя форма купалу – гэта вынік сумеснага рашэння скандальнага рэканструктара Уладзіміра Бачкова ды польскага навукоўца з Вроцлава Зыгмунта Луневіча, які займаецца купаламі.
Мяркуецца, што з часам купал пацямннее і будзе выглядаць як старажытны.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара