У Гародню і Берасце можна заехаць з Варшавы і Беластоку



Новы рэйс падчас каронавірусу звяжа польскія гарады Варшаву і Беласток з памежнымі Берасцем і Гародняй,  паведамляе старонка euroby.info.

Квіткі на гэты аўтобус можна набыць толькі ў ім, і кошты на квіткі кусаюцца. Напрыклад,  з Варшавы да Гародні – гэта 120 злотых, з Беластоку да Гародні – 80 злотых. Некалькі месяцаў назад, да закрыцця межаў, квіток да Гародні каштаваў 35 злотых.

Аўтобус з Беластоку выяджае толькі па аўторках і суботах. А з Варшавы ў Берасце толькі па панядзелках, серадах і пятніцах, кошт квітка з Варшавы ў Берасце – 80 злотых.

Квіткі на гэты аўтобус, што звязвае дзве краіны, можна толькі замовіць праз вайбер +375291887788. 

Нагадаем, што на мяжы любога жадаючага паехаць абавязкова правераць лекары, і што з польскага боку, што з беларускага, любога прыяджаючага ў краіну адправяць на дзвухтыднёвы каранцін

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня