У Гданьску, Гдыні і Сопаце для купання закрытыя амаль усе пляжы
Санітарна-эпідэміялягічныя службы нагадваюць, што ў выпадку з’яўлення сіне-зялёных водарасцей, катэгарычна забараняецца ўваходзіць у ваду.
Пляжы закрытыя з-за сіне-зялёных водарасьцяў, якія пакрылі сабой паверхню вады ўздоўж гарадскіх пляжаў. Купанне забароненая на шэрагу іншых пляжаў балтыйскага ўзбярэжжа Польшчы. У прыватнасці, нельга купацца на некаторых пляжах Хэльскай паўвыспы.
Санітарна-эпідэміялягічныя службы нагадваюць, што ў выпадку масавага паяўлення сіне-зялёных водарасцей, катэгарычна забараняецца ўваходзіць у забруджаную ваду.
Купаньне ў вадзе, у якой заўважаныя дадзеныя водарасці, можа выклікаць шэраг захворванняў, напрыклад, алергічную рэакцыю на скуры ці кан’юктывіт.
Польскае Радыё