У Германіі пашпарты іншаземца беларусам змогуць выдаваць мясцовыя органы



У Германіі пашпарты іншаземца беларусам змогуць выдаваць мясцовыя органы, перадае DW адказ МУС краіны.

Журналісты звярнуліся ў гэтае міністэрства з пытаннем, што рабіць беларусам, у якіх заканчваюцца пашпарты, а вярнуцца на радзіму для абмену дакументаў яны не могуць.

МУС Германіі пасля вывучэння сітуацыі прыйшло да высновы, што мясцовыя органы могуць лічыць немэтазгодным патрабаваць замены беларускага пашпарта, калі можна даказаць факт палітычнага пераследу ў Беларусі.

Ведамства папрасіла адпаведныя органы разглядаць магчымасць выдачы беларусам нямецкага праязнога дакумента.