У Германіі зніжаецца колькасць заражэнняў COVID-19



Забарона правядзення публічных мерапрыемстваў стала самым вялікім выпрабаваннем для беларуса Роберта Хісматуліна, што жыве ў сталіцы Нямеччыны — Берліне.

Ён займаўся гульнёй “Мазгабойня” і збіраў да каранціну да трох соцень чалавек. Нягледзячы на паслабленні, масавыя сходы пакуль не дазваляюцца. Але паступова пачынаюць працаваць рэстарацыі ды фітнэс-клубы, — распавёў суразмоўца:

– У Берліне пражываю ўжо чатыры гады. Афіцыйнай статыстыкай  апошні час перастаў цікавіцца. У Берліне каля сямі тысяч заражаных. Апошнія дадзеныя, якія я бачыў па новых выпадках заражэння, гэта два ці чатыры чалавекі. Насамрэч, вельмі мала. І колькасць заражаных па Германіі падае. Увогуле, сітуацыя дастаткова спрыяльная.

Як адзначыў Роберт Хісматулін, сярод ягоных сяброў і знаёмых няма тых, хто захварэў на COVID-19 у Нямеччыне. Але такія людзі ёсць у Беларусі. Таму ён спадзяецца, што беларуская сістэма аховы здароўя здолее перамагчы каронавірусную інфекцыю не горш за нямецкую.

Беларускае Радыё Рацыя