У Гішпаніі чакаюць паслаблення каранціну
Першы этап каранціну пройдзены ў Гішпаніі. Жыхары гэтай краіны з нецярпеннем чакаюць паслабленняў.
Але пакуль што яны могуць выйсці толькі ў краму, аптэку ці на працу, — распавяла беларуска, што жыве ў Барселоне Вольга Панфёрава:
– Гэтымі днямі ўрад Гішпаніі ўвёў чатыры фазы па выхаду з каранціну. На гэты момант мы знаходзімся ў першай фазе, якая ўключае ў сябе, што нам нельга выходзіць на вуліцу, але ёсць пэўныя гадзіны, калі кожны чалавек індывідуальна можа займацца спортам, то бок выйсці – пабегаць, пахадзіць, наведаць краму, аптэку.
Вольга Панфёрава спадзяецца, што ўжо праз некалькі месяцаў можна будзе забыць пра каронавірусную інфекцыю і вярнуцца да нармальнага жыцця. Яна верыць у тое, што эпідэмія скончыцца ў пазітыўным ключы.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя