У Гішпаніі працягваюцца акцыі салідарнасці з Беларуссю
Шлях да перамогі можа быць доўгім, але сэрца беларускай дыяспары Гішпаніі напоўненыя верай у магчымасці зменаў на радзіме. Пра гэта распавёў беларус Аляксей Носаў. Ёсць яшчэ шмат фактараў, якія ўплываюць на настрой удзельнікаў салідарных дзеянняў, але найперш ён залежыць ад іх саміх, – адзначыў ён: – Ад імкнення, ад гарачага сэрца залежыць. Людзі зараз у адпачынках. Таму яны нават у тых самых невялікіх гарадках, у якіх яны знаходзяцца, праводзяць акцыі, шакуюць бел-чырвона-белымі сцягамі іспанцаў, тлумачаць ім. Карацей, мы працягваем змагацца.
Аляксей Носаў дадаў, што беларусы Гішпаніі зараз будуць займацца санкцыйнымі спісамі і не дапусцяць прыезду ў краіну тых, хто садзейнічае рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя