У Гішпаніі працягваюцца акцыі салідарнасці з Беларуссю



Прыкладна раз на два тыдні працягваюць выходзіць на акцыі салідарнасці прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Гішпаніі. Адбываецца дапамога сем’ям палітвязняў, палітуцекачам, а таксама падтрымліваюцца кантакты з мясцовымі медыя, – распавёў беларус Аляксей Носаў:

– Настрой у дыяспары залежыць ад нас самых у першую чаргу. У нас праходзяць акцыі. Наступная адбудзецца 30 кастрыніка. Мы будзем казаць дзякуй усім, хто  яшчэ застаўся ў страі, тым, хто змагаецца. З гэтай нагоды будзе цэлая акцыя. Пасля мы абмяркуем і будзем рабіць штосьці больш маштабнае.

Аляксей Носаў дадаў, што на акцыі салідарнасці ў сярэднім прыходзіць па некалькі дзясяткаў чалавек. Ёсць тыя, для каго гэта стала традыцыяй цягам ужо больш чым года, а ёсць і тыя, хто толькі зараз далучаецца да салідарных дзеянняў.

Беларускае Радыё Рацыя