У гонар Рамуальда Траўгута



5 жніўня польска-беларускае памежжа ўспамінае аднаго з кіраўнікоў студзеньскага паўстання 1863-64 гадоў Рамуальда Траўгута. Нагодай з’яўляецца 150-годдзе з дня павешання нацыянальнага героя двух народаў. У гэты дзень у месцы нараджэння Траўгута, у фальварку ля вёскі Шастакова Камянецкага раёна, адбылася святая імша з удзелам прадстаўнікоў Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці, а таксама грамадскіх арганізацый, якія займаюцца польскай асветай і адукацыяй. Сярод іх харцэрская дружына імя Рычарда Снарскага, што займалася ўпарадкаваннем памятнага месца. Гаворыць харцэр Кірыл Касовіч:

– Мы прыехалі сюды, тут нічога не было, толькі крыж. Было ўсё зарослым. Спачатку мы ўсё пастрыглі. Потым пачалі ўкладаць камяні – рабіць плошчу, каб людзі ведалі, што тут было раней і хто тут жыў.

Усяго ў Берасцейскай вобласці тры месцы, звязаныя з Рамуальдам Траўгутам. Акрамя Шастакова, гэта маёнтак Астроўе Маларыцкага раёна і хутар Божы Дар на Кобрыншчыне. Іх упарадкаваннем займаюцца пераважна польскія арганізацыі.

[Not a valid template]

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя