У грамадзян Літвы і Латвіі не будуць патрабаваць ПЛР-тэсты пры ўездзе ў Беларусь



Грамадзяне Літвы і Латвіі пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі не павінны будуць прад’яўляць ПЛР-тэсты.

Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка. Таксама ён даручыў зняць бар’еры і блакаванні для грамадзян гэтых краін пры паездках у Беларусь, перадае БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, беларускія ўлады да канца 2022 года ўвялі бязвіз для грамадзян Літвы і Латвіі.