У Грэцыі разыгрываюць дармовы месяц пражывання ў шыкоўнай віле
Востраў Корфу прапанаваў прадаставіць адну з сваіх вілаў задарма на месяц двум падарожнікам. Каб паўдзельнічаць у конкурсе, трэба растлумачыць, чаму паехаць туды павінен (-а) менавіта ты (і твой сябар ці сяброўка).
У анкеце на ўдзел усяго некалькі пытанняў. Але самы галоўны – пра тваю матывацыю. Пераможцаў будуць выбіраць уладальнікі вілы. Для некаторых яны нават гатовыя аплаціць квіткі.
Віла размешчана на востраве Корфу ў Грэцыі, побач з невялікай вёскай Касьёпі. У доме пяць спальняў і некалькі класных месцаў для працы. Ёсць басейн, а на даху –тэраса.
Беларуская Радыё Рацыя паводле 34 travel