У Грэцыі робяць больш жорсткімі, а ў Літве аблягчаюць каранцінныя меры



У Грэцыі зноў не змогуць працаваць прадпрыемствы сферы паслуг. Акрамя ўжо зачыненых кафэ, рэстаранаў, спартыўных аб’ектаў і школ, не будуць працаваць кніжныя крамы, цырульні, манікюрныя салоны і станцыі тэх-абслугоўвання аўтамабіляў. Уведзеныя абмежаванні на перамяшчэнне. Ездзіць і выходзіць з дому нельга будзе толькі з 21:00 да 5:00.  Вернікі не змогуць таксама наведваць цэрквы. Мяркуецца, што каранцін у Грэцыі, дзе ў суткі выяўляюць ад 300 да 1000 новых выпадкаў каронавірусу, працягнецца да 11 студзеня.

У сваю чаргу, да строгіх абмежаванняў вернуцца і ў Грузіі. Там іх увялі яшчэ ў канцы лістапада, аднак прыпынялі на час навагодніх святаў. Акрамя забароны на начныя перамяшчэнні ў краіне зноў будуць зачыненыя рэстараны і пункты харчавання, а таксама гандлёвыя цэнтры і ўсе крамы, акрамя прадуктовых і тых, якія прадаюць корм для жывёл. У найбуйнейшых гарадах не будзе працаваць грамадскі транспарт. Гэтыя меры будуць дзейнічаць да 15 студзеня – усе гэтыя дні ў Грузіі абвешчаныя выходнымі.

Між тым у Літве, нягледзячы на ​​захаванне каранціну да 31 студзеня, наадварот, здымаюць узмоцненыя абмежаванні, якія абмяжоўваюць выезд жыхароў за межы сваіх населеных пунктаў і цесныя кантакты паміж некалькімі сем’ямі.

Беларускае Радыё Рацыя