У Ірландыі трываюць жорскія каранцінныя меры
Больш жорсткія каранцінныя меры ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі трываюць у Ірландыі. Тут большасць насельніцтва па-ранейшаму знаходзіцца на самаізаляцыі. Прычына палягае ў менталітэце і неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, — распавёў беларус спадар Сяргей:
– Тут у нас дом, я раней тут жыў з 2001 года. У асноўным жыў у Англіі, але калі ў дзяцей вакацыі, то мы прыязджаем сюды. Па прафесіі я фітнэс-інструктар. Калі ў 2008 годзе быў крызіс, у 2011 годзе сышоў з працы, а зараз займаюся інвестыцыямі, і ў мяне трое дзяцей маленькіх, дапамагаю з імі. Але такой працы, каб прыходзілася хадзіць кожны дзень — няма, працую з дому.
Суразмоўца спадзяецца, што эпідэмія цалкам скончыцца да канца лета, паколькі хацелася б, як і раней, мець магчымасць без перашкодаў вяртацца на радзіму.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя