У Італіі судна з мігрантамі на борце разбілася аб скалы



На паўднёвым узбярэжжы Італіі судна з мігрантамі разбілася аб скалы.

Фота: bbc.com

Загінулі 58 чалавек, сярод якіх былі дзеці. 81 чалавек выжыў. 22 з іх дастаўленыя ў шпіталь, піша  Reuters. Лічбы ўдакладняюцца. Як распавядаюць тыя, хто выжылі, на борце было 140 — 150 чалавек. Аднаго з тых, хто выжыў, арыштавалі. Яго абвінавачваюць у гандлі мігрантамі. Некалькі дзён таму судна з мігрантамі адправілася з Турцыі. У асноўным на ім плылі грамадзяне Афганістану, Пакістану. Таксама была пара з Самалі.

Беларускае Радыё Рацыя