У Італіі ўведзена надзвычайнае становішча з-за каранавіруса
Урад Італіі аб’явіў у краіне надзвычайнае становішча тэрмінам на 6 месяцаў з-за высокай рызыкі распаўсюджвання каранавіруса.
Фота: REUTERS
У Італіі зафіксавалі два выпадкі заражэння новым каранавірусам. Па дадзеных агенцтва ANSA, захворванні выявілі ў турыстаў, якія тыдзень таму прыбылі з Кітая ў Мілан. Іх стан пагоршыўся падчас наведвання Рыма. Турыстаў шпіталізавалі. Адзначаецца, што абодва хворых родам з горада Ухань, які з’яўляецца эпіцэнтрам ўспышкі эпідэміі, паведамляе ANSA.
