У Італіі ўведзены каранцін па ўсёй краіне



Старшыня Савета міністраў Італіі Джузэпэ Контэ падпісаў дэкрэт, паводле якога абмяжоўваецца перамяшчэнне насельніцтва па ўсёй тэрыторыі краіны з мэтай барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса.

Дакумент уступіў у сілу раніцай, гаворка ідзе пра забарону на перасоўванне без паважных прычын, паведамляе ТАСС. Да такіх адносяцца рабочая або сямейная неабходнасць, а таксама пераезды ў сувязі са станам здароўя.

Спыняюцца любыя спартыўныя спаборніцтвы, уключаючы нацыянальны чэмпіянат па футболе. Дапускаюцца толькі трэніроўкі пад адкрытым небам для падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў і іншым спаборніцтвам міжнароднага ўзроўню пры ўмове забеспячэння мер засцярогі. Акрамя таго, забараняюцца любыя групавыя сустрэчы.

Як ўдакладняецца, прынятыя каранцінныя меры, якія тычыліся раней толькі паўночнай вобласці Ламбардыя і шэрагу правінцый у абласцях Венета, Эмілія-Раманья, П’емонт і Марке, з гэтага часу распаўсюджваюцца на ўсю тэрыторыю краіны. Гэта азначае закрыццё ўсіх забаўляльных устаноў, уключаючы музеі, тэатры і кінатэатры, а таксама абмежаванне працы камерцыйных цэнтраў, у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні, рэстаранаў і іншых пунктаў грамадскага харчавання.

Да 3 красавіка застануцца зачыненымі ўсе навучальныя ўстановы.

Паводле апошніх дадзеных, агульная колькасць інфіцыраваных перавысіла ў Італіі 9 тыс. чалавек. Больш за 700 чалавек вылечыліся, колькасць смяротных зыходаў дасягнула 463.

Фота © EPA-EFE