У Ізраілі акцыі салідарнасці прыпыніліся з-за вірусу
На другі план адышла беларуская тэма ў Ізраілі па прычыны ўласных палітычных нагодаў і ў сувязі з жорсткім лакдаўнам.
Пакуль што беларуская суполка спрабуе дагрукацца да мясцовых палітыкаў і чыноўнікаў, распавёў беларус Анатоль Глэнбоцкі:
– Я ведаю, што ў першыя дні, месяц пасля выбараў надта цікавіліся. У апошні час іх не так хвалюе беларуская тэма, бо ёсць пра што пісаць у Ізраілі. У Ізраілі зараз палітычная сітуацыя таксама вельмі цікавая, выходзяць людзі даволі часта, змагаюцца са сваёй уладай.
Анатоль Глэмбоцкі спадзяецца, што за зімовы час салідарныя дзеянні з Беларуссю ў Ізраілі не згаснуць. І як толькі палепшыцца эпідэміялагічная сітуацыя, акцыі адновяцца.
Беларускае Радыё Рацыя
