У Ізраілі спадзяюцца, што трэцяя хваля COVID-19 стане апошняй
Трэцяя хваля каронавіруса хутка можа завершыцца ў Ізраілі. Ёсць спадзяванні на тое, што яна можа стаць апошняй, але дакладных прагнозаў пакуль ніхто не дае.
Краіна застаецца зачыненай на ўезд і выезд, – распавёў беларус Аляксандр Фруман:
– Зараз у Ізраілі мы перажываем трэцюю хвалю. Зараз яна ідзе на спад. Гэта ўсё дзякуючы прышчэпкам, якія пачалі атрымліваць усе грамадзяне, якім больш за 16 гадоў. У асноўным заражэнні адбываюцца сярод насельніцтва, дзе вялікая шчыльнасць пражывання.
На дадзены момант у Ізраілі зафіксавана каля 750 тысяч захворванняў на каронавірус. Выздаравела – звыш 700 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: TASS/Zuma