У канцы чэрвеня пачнуцца прамыя авіярэйсы з Мінеральных Водаў у Менск



29 чэрвеня расейская авіякампанія „Азімут” запускае прамы рэйс з Мінеральных Водаў (Стаўрапольскі край РФ) у Менск, паведаміла прэс-служба кампаніі.

Здзейсніць пералёт можна будзе штотыдзень па аўторках.

Вылет з Мінеральных Водаў плануецца ў 14.00 (прылёт у Менск у 16.50), вылет з Менска — у 17.50 (прылёт у Мінеральныя Воды ў 20.25).

Цяпер даступныя авіябілеты па мінімальным тарыфе ад 15 еўра без уліку збораў.

Авіякампанія „Азімут” месціцца ў аэрапортах Платаў (Растоў-на-Доне) і Пашкоўскі (Краснадар). Заснаваная ў 2017 годзе. За першыя тры гады перавезла больш за 2,5 млн пасажыраў. Парк самалётаў кампаніі складаецца з адзінаццаці паветраных суднаў „Сухі Суперджэт 100” умяшчальнасцю 100 пасажыраў кожны.

belapan.by