У Кітаі памёр другі чалавек ад новага тыпу каранавіруса



У горадзе Ухань памёр другі чалавек ад пнеўманіі, справакаванай новым тыпам каранавіруса, паведамляюць мясцовыя органы аховы здароўя.

Фота AP

Вядома, што мужчыне 69 гадоў. Ён паступіў у бальніцу з цяжкім міякардытам, парушэннямі функцый нырак і сур’ёзнымі пашкоджаннямі многіх органаў.

У канцы снежня мінулага года ўлады горада паведамілі пра ўспышку пнеўманіі невядомага паходжання. Кітайскія эксперты 9 студзеня ўстанавілі, што ўзбуджальнікам захворвання стаў новы тып каранавіруса. Невядомая раней хвароба зафіксавана ў 41 чалавека, 12 з якіх былі выпісаны з бальніц, а пяць – у крытычным стане. 11 студзеня ад каранавіруса памёр 61-гадовы мужчына.

Каранавірусы – сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзелены ў 1965 годзе. Каранавірусы пашкоджваюць людзей, свойскіх жывёл, свіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольны правакаваць пашкоджанне дыхальнай сістэмы, страўнікава-кішачнага тракта, нервовай сістэмы.

belta.by