У Кітаі выпрабавалі апарат для пасадкі на Марс
У Кітаі выпрабавалі апарат для пасадкі на паверхню Марса, паведамляе Нацыянальнае касмічнае ўпраўленне Кітая.
Эксперымент праводзіўся на буйнейшым у Азіі выпрабавальным палігоне ў раёне горада Хуайлай у правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая ў прысутнасці афіцыйных асоб і журналістаў.
Пры дапамозе спецыяльнага ўстройства з вышыні 70 м была ажыццёўлена сімуляцыя зніжэння са скорасцю, што адпавядае гравітацыі Чырвонай планеты.
У Нацыянальным касмічным упраўленні Кітая паведамілі, што КНР у 2020 годзе плануе накіраваць свой першы аўтаматычны апарат да Марса і атрымаць ўзоры грунту з паверхні гэтай планеты. Пілатуемы палёт да яе, як мяркуюць мясцовыя эксперты, адбудзецца да 2050 года.
Фота ТАСС
