У краіне зубра



Белавежская пушча – адна з самых выдатных мясцін, дзе захаваліся рэшткі першабытнага лесу. Гэта перла еўрапейскіх лясоў. Найбольш каштоўны прыродны комплекс можна наведаць не толькі ў Беларусі, на Берасцейшчыне, але і ва ўсходняй частцы Польшчы, недалёка ад польска-беларускай мяжы, ля Белавежы.

[Not a valid template]

Белавежская пушча з’яўлялася апошнім прыродным месцам пражывання самага буйнога прадстаўніка еўрапейскай фаўны – зубра, якога вы зможаце пабачыць на ўласныя вочы. Калі папуляцыя зубра ў Еўропе перавышае 5000, то больш за 1300 зуброў – якраз у Польшчы. Акрамя “гаспадара лясоў”, тут вы зможаце пабачыць і іншых насельнікаў пушчы.

[Not a valid template]

Белавежская пушча – гэта ідэальнае месца адпачынку для тых, хто шукае спакою і кантакту з прыродай. Дзякуючы багатай сетцы турыстычных сцежак можна дабрацца да самых чароўных куткоў лесу, які не губляе сваёй прыгажосці і прывабнасці ў любую пару года.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Белавежа